Pahonia Часопіс Беларускія Ведамасьці - БВ  
Галоўная     |     Пра Бюлетэнь     |     Рэдакцыя     |     Кантакт     |     Спасылкі     |     Пошук
 
   
 
“Рэжым, які займаецца міжнародным тэрарызмам” Друк E-mail

 

9 ліпеня 2008 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” публікуе артыкул пад тытулам “Бі-Бі-Сі: Літвіненку забілі расейскія ўлады”. У выніку доўгага рассьледваньня брытанскія ўлады прышлі менавіта да такой адназначнай высновы. Забойства афіцэра ФСБ, які зьбег у Брытанію  і знаходзіўся пад аховай брытанскай дзяржавы, зьдзейсьніны паводле загаду вышэйшых прадстаўнікоў Масквы.
Наш камэнтар: Такая афіцыйная заява дэ факта ёсьць прызнаньнем, што ўлады Крамля зьяўляюцца рэжымам, які займаецца міжнародным тэрарызмам. Пра што заходнікаў беларускія адраджэнцы папярэджвалі ўжо шэраг гадоў.


Юрка Марозаў

 
« Папяр.   Наст. »

 
Апошнія нумары