Pahonia Часопіс Беларускія Ведамасьці - БВ  
Галоўная     |     Пра Бюлетэнь     |     Рэдакцыя     |     Кантакт     |     Спасылкі     |     Пошук
 
   
 
Русіфікацыя дзяцей Друк E-mail

 

Дарослыя, якія прыехалі ў шэраг дзіцячых лягероў летняга адпачынку на “бацькоўскі дзень”, сталіся сьведкамі “новых дасягненьняў” рэжымнай ідэалогіі. На тэрыторыі лягероў няма аніводнага сьцяга БССР-РБ. Затое на лінейках і над галоўнымі карпусамі вісяць расейскія трыкалёры. Уражаныя бацькі і бабулі-дзядулі спыталіся ў дзяцей, што гэта ўсё значыць. Малыя патлумачылі, што ім давялі лягерныя кіраўнікі і выхавацелі: “Дети, мы все будем защищать Россию. Все на защиту России…” Вось такая акупанцкая “незавісімость” па-рэжымнаму. Пачалася актыўная апрацоўка маладога пакаленьня, зь якога прамаскоўская хунта зьбіраецца зрабіць гарматнае мяса для Расеі. А некаторым ня верылася, калі беларускія патрыёты папярэджвалі пра унутранную акупацыю, аб забойчай небясьпецы русіфікацыі.


Янка Базыль

 
« Папяр.   Наст. »

 
Апошнія нумары